Пс 146
 1  Альлелюя! Хвалі, душа мая, ГОСПАДА! 
 2  Хваліць буду ГОСПАДА, пакуль жыву; выслаўляць буду Бога майго, пакуль існую. 
 3  Не спадзявайцеся на магнатаў, на сына чалавечага, у якім няма выратаваньня! 
 4  Выйдзе дух з яго, і ён вернецца ў зямлю; у той самы дзень зьнікнуць і задумы ягоныя. 
 5  Шчасьлівы той, у каго Бог Якубаў — дапамога, у каго надзея на ГОСПАДА, Бога ягонага, 
 6  Які стварыў неба і зямлю, мора і ўсё, што ў ім, Які захоўвае праўду на вякі, 
 7  Які ўчыняе суд для пакрыўджаных, дае хлеба галодным. ГОСПАД разьвязвае зьвязаных, 
 8  ГОСПАД расплюшчвае [вочы] сьляпых, ГОСПАД падыймае прыгнечаных, ГОСПАД любіць праведных. 
 9  ГОСПАД захоўвае прыхадняў, дапамагае сіротам і ўдовам, але шлях бязбожнікаў блытае. 
 10  Валадарыць ГОСПАД на вякі; твой Бог, Сыёне, з пакаленьня ў пакаленьне! Альлелюя!