1 Кар 5
 1  Паўсюль чуваць, што ў вас распуста, і такая распуста, пра якую ня кажуць у паганаў, што [нехта] мае жонку свайго бацькі. 
 2  І вы ўзганарыліся, і ня плачаце шмат, каб узяты быў спасярод вас той, хто зрабіў гэткую рэч? 
 3  Бо я, адсутны целам, але прысутны духам, ужо прысудзіў, як прысутны, таго, хто гэткае зрабіў, 
 4  сабраўшыся разам у імя Госпада нашага Ісуса Хрыста і з духам маім, сілаю Госпада нашага Ісуса Хрыста, 
 5  аддаць такога шатану на зьнішчэньне цела, каб дух быў збаўлены ў дзень Госпада Ісуса. 
 6  Няма добрай пахвалы вашай. Хіба вы ня ведаеце, што малая кісьля ўсё цеста квасіць? 
 7  Дык ачысьціце старую кісьлю, каб быць вам новым цестам, бо вы прэсныя, бо Пасха наша, Хрыстос, заколены за нас. 
 8  Так што будзем сьвяткаваць не са старою кісьляю, ня з кісьляй ліхоты і зласьлівасьці, але з праснакамі шчырасьці і праўды. 
 9  Я пісаў вам у пасланьні ня мець справы з распусьнікамі. 
 10  І не наогул з распусьнікамі гэтага сьвету, ці хціўцамі, ці рабаўнікамі, ці ідалапаклоньнікамі, бо вам трэба было хіба выйсьці з гэтага сьвету, 
 11  але я пісаў вам цяпер ня мець справы з тым, хто, называючыся братам, ці распусьнік, ці хцівец, ці ідалапаклоньнік, ці абмоўнік, ці п’яніца, ці рабаўнік; з гэтакім і ня есьці разам! 
 12  Бо што мне судзіць тых, якія звонку? Ці ня тых, якія пасярод, судзіце вы? 
 13  А тых, якія звонку, будзе судзіць Бог. Дык выкіньце злыдня спасярод вас.