Пс 23
 1 Псальма Давідава. У першы дзень тыдня. 
Гасподняя зямля і ўсё, што на ёй, сусьвет і ягоныя жыхары, 
 2 бо Ён заснаваў яе на морах, і на рэках яе ўгрунтаваў. 
 3 Хто падымецца на гару Гасподнюю, альбо хто стане на сьвятым месцы Ягоным? 
 4 Той, у каго рукі невінаватыя і чыстае сэрца, не прысягаў хто душою сваёю напуста і не бажыўся хлусьліва, 
 5 той атрымае дабраславеньне ад Госпада і літасьць ад Бога, Збаўцы свайго. 
 6 Такі род усіх, што шукаюць Яго, шукаюць аблічча Твайго, Божа Якаваў! 
 7 Падымеце шчыты свае, брамы, і падымецеся, дзьверы вечныя, і ўвойдзе Цар славы! 
 8 Хто гэты Цар славы? - Гасподзь, моцны і дужы, Гасподзь, дужы ў змаганьні. 
 9 Падымеце шчыты вашыя, брамы, і падымецеся, дзверы вечныя, і ўвойдзе Цар славы! 
 10 Хто гэты Цар славы? - Гасподзь сілаў, Ён - Цар славы.