Бц 10
 1 Вось радавод сыноў Ноевых: Сіма, Хама і Яфэта. Пасьля патопу нарадзіліся ў іх дзеці. 
 2 Сыны Яфэта: Гамэр, Магог, Мадай, Яван, Тувал, Мэшэх і Тырас. 
 3 Сыны Гамэравыя: Аскеназ, Рыфат і Тагарма. 
 4 Сыны Яванавыя: Эліса, Тарсіс, Кітым і Даданім. 
 5 Ад гэтых насяліліся астравы народаў у землях іхніх, кожны паводле мовы сваёй, паводле плямёнаў сваіх, у народах сваіх. 
 6 Сыны Хамавыя: Хуш, Міцраім, Фут і Ханаан. 
 7 Сыны Хушавыя: Сэва, Хавіла, Саўта, Раама і Саўтэха. Сыны Раамавыя: Шэва і Дэдан. 
 8 Хуш спарадзіў таксама Німрода: гэты пачаў быць дужым на зямлі; 
 9 ён быў дужы зьвералоў прад Госпадам; таму і кажуць: дужы зьвералоў, як Німрод, прад Госпадам. 
 10 Царства ягонае спачатку складалі: Вавілон, Эрэх, Акад і Халнэ, у зямлі Сэнаар. 
 11 З гэтай зямлі выйшаў Асур і пабудаваў Нінэвію, Рэхавотір, Калах 
 12 і Рэсэн паміж Нінэвіяю і Калахам; гэта горад вялікі. 
 13 Ад Міцраіма пайшлі Лудым, Анамім, Легавім, Нафтухім, 
 14 Патрусім, Каслухім, адкуль выйшлі Філістымляне, і Кафтарым. 
 15 Ад Ханаана нарадзіліся: Сідон, першынец ягоны, Хэт, 
 16 Евусэй, Амарэй, Гергесэй, 
 17 Эвэй, Аркей, Сінэй, 
 18 Арвадэй, Цэмарэй і Хіматэй. Пазьней плямёны Ханаанскія расьсеяліся, 
 19 і былі межы Хананэяў ад Сідона на Герару да Газы, адсюль на Садому, Гамору, Адму і Цэваім да Лашы. 
 20 Гэта сыны Хамавыя, паводле плямёнаў іхніх, у землях іхніх, у народах іхніх. 
 21 Былі дзеці і ў Сіма, бацькі ўсіх сыноў Эвеаравых, старэйшага брата Яфэтавага. 
 22 Сыны Сімавыя: Элам, Асур, Арфаксад, Луд, Арам. 
 23 Сыны Арамавыя: Уц, Хул, Гетэр і Магш. 
 24 Арфаксад спарадзіў Каінана, Каінан спарадзіў Салу, Сала спарадзіў Эвэра. 
 25 У Эвэра нарадзіліся два сыны; імя аднаго: Фалек, бо ў дні ягоныя зямля разьдзелена; імя брата ягонага: Ёктан. 
 26 Ёктан спарадзіў Алмадада, Шалэфа, Хацармавэта, Ераха, 
 27 Гадарама, Узала, Дыклу, 
 28 Авала, Авімаіла, Шэву, 
 29 Афіра, Хавілу і Ёвава. Усе гэтыя сыны Ёктанавыя. 
 30 Селішчы іхнія былі ад Мешы да Сэфара, гары ўсходняй. 
 31 Гэта сыны Сімавыя паводле плямёнаў іхніх, паводле моваў іхніх, у землях іхніх, паводле народаў іхніх. 
 32 Вось плямёны сыноў Ноевых, паводле радаводу іхняга, у народах іхніх. Ад іх расьсяліліся народы па зямлі пасьля патопу.