Бц 5
 1 І вось радавод Адама: калі Бог стварыў чалавека, паводле падабенства Божага стварыў яго, 
 2 мужчыну і жанчыну стварыў іх, і дабраславіў іх, і даў ім імя: чалавек, у дзень стварэньня іх. 
 3 Адам жыў сто трыццаць гадоў, і спарадзіў сына паводле падабенства свайго і паводле вобразу свайго, і даў яму імя: Сіф. 
 4 Дзён Адама пасьля нараджэньня ім Сіфа было васямсот гадоў, і спарадзіў ён сыноў і дачок. 
 5 А ўсіх дзён жыцьця Адамавага было дзевяцьсот трыццаць гадоў; і ён памёр. 
 6 Сіф жыў сто пяць гадоў і спарадзіў Эноса. 
 7 Пасьля нараджэньня Эноса Сіф жыў васямсот сем гадоў і спарадзіў сыноў і дачок. 
 8 А ўсіх дзён Сіфавых было дзевяцьсот дванаццаць гадоў; і ён памёр. 
 9 Энос жыў дзевяноста гадоў і спарадзіў Каінана. 
 10 Пасьля нараджэньня Каінана Энос жыў васямсот пятнаццаць гадоў і спарадзіў сыноў і дачок. 
 11 А ўсіх дзён Эносавых было дзевяцьсот пяць гадоў; і ён памёр. 
 12 Каінан жыў семдзесят гадоў і спарадзіў Малелэіла. 
 13 Пасьля нараджэньня Малелэіла Каінан жыў васямсот сорак гадоў і спарадзіў сыноў і дачок. 
 14 А ўсіх дзён Каінанавых было дзевяцьсот дзесяць гадоў; і ён памёр. 
 15 Малелэіл жыў шэсьцьдзясят пяць гадоў і спарадзіў Ярэда. 
 16 Пасьля нараджэньня Ярэда Малелэіл жыў васямсот трыццаць гадоў і спарадзіў сыноў і дачок. 
 17 А ўсіх дзён Малелэілавых было васямсот дзевяноста пяць гадоў; і ён памёр. 
 18 Ярэд жыў сто шэсьцьдзясят два гады і спарадзіў Эноха. 
 19 Пасьля нараджэньня Эноха Ярэд жыў сто восемдзесят гадоў і спарадзіў сыноў і дачок. 
 20 А ўсіх дзён Ярэдавых было дзевяцьсот шэсьцьдзясят два гады; і ён памёр. 
 21 Энох жыў шэсьцьдзясят пяць гадоў і спарадзіў Мафусала. 
 22 І хадзіў Энох прад Богам, пасьля нараджэньня Мафусала, трыста гадоў і спарадзіў сыноў і дачок. 
 23 А ўсіх дзён Эноха было трыста шэсьцьдзясят пяць гадоў. 
 24 І хадзіў Энох прад Богам; і ня стала яго, бо Бог узяў яго. 
 25 Мафусал жыў сто восемдзесят сем гадоў і спарадзіў Ламэха. 
 26 Пасьля нараджэньня Ламэха Мафусал жыў сямсот восемдзесят два гады і спарадзіў сыноў і дачок. 
 27 А ўсіх дзён Мафусалавых было дзевяцьсот шэсьцьдзясят дзевяць гадоў; і ён памёр. 
 28 Ламэх жыў сто восемдзесят два гады і спарадзіў сына, 
 29 і даў яму імя: Ной, сказаўшы: ён суцешыць нас у працы нашай і ў працы рук нашых, калі ўрабляцьме зямлю, якую пракляў Гасподзь Бог. 
 30 І жыў Ламэх пасьля нараджэньня Ноя пяцьсот дзевяноста пяць гадоў і спарадзіў сыноў і дачок. 
 31 А ўсіх дзён Ламэхавых было сямсот семдзесят сем гадоў; і ён памёр. 
 32 Ною было пяцьсот гадоў; і спарадзіў Ной трох сыноў: Сіма, Хама і Яфэта.