Пс 121
 1 Песьня ўзыходжаньня. Давідава. 
Усьцешыўся я, калі мне сказалі: пойдзем у дом Гасподні. 
 2 Вось стаяць ногі нашыя ў браме тваёй, Ерусаліме, - 
 3 Ерусалім, пабудаваны як горад, зьліты ў адно, 
 4 куды сыходзяцца плямёны, плямёны Гасподнія паводле закону Ізраіля славіць імя Гасподняе. 
 5 Там стаяць троны суду, троны дома Давідавага. 
 6 Прасеце спакою Ерусаліму: хай жывуць у дабрадзенстве тыя, хто любіць цябе! 
 7 Хай будзе спакой у мурах тваіх, дабрадзенства - у харомах тваіх! 
 8 Дзеля братоў маіх і блізкіх маіх кажу я: «Мір табе!» 
 9 Дзеля дома Госпада, Бога нашага, зычу табе дабра.